BE RU EN

«Гаррамаўтадар» апраўдваецца за 8 палівальных машын на «Дні нацыянальнага сцяга»

  • 1.06.2016, 19:27

Блогер Антон Матолька атрымаў адказ з «Гаррамаўтадара» Менгарвыканкама на скаргу ў Камітэт дзяржкантролю.

Блогер цікавіўся, чаму 14 траўня быў перакрыты адрэзак праспекта Незалежнасці ад цырка да ГУМа і на яго вывелі адразу восем палівальных машын. У гэты дзень апазіцыянеры праводзілі акцыю «Дзень нацыянальнага сцяга», інфармуе «Еўрарадыё».

Матолька заявіў, што падазрае ў гэтым выпадку нерацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Ён прасіў паведаміць, колькі каштавала такая ўборка праспекта, колькі літраў паліва было выдаткавана і колькі чалавек было задзейнічанае.

Адказ Матольку прыйшоў з «Гаррамаўтадара». У ім гендырэктар прадпрыемства Глінскі заявіў, што ў гэты дзень апрабаваў новае абсталяванне для рэйкавага высоканапорнага мыцця дарог. Акрамя таго, у гэты дзень, заяўляе чыноўнік, адпрацоўвалася ўзаемадзеянне кіроўцаў з ДАІ, уменне выконваць работы комплексна звяном кіроўцаў па ўсёй шырыні праезнай часткі.

Кошт такой уборкі і выдаткі на паліва кіраўнік «Гаррамаўтадара» не назваў.

Апошнія навіны