BE RU EN

«Есці вельмі хочацца»: Расея зняла эмбарга з ялавічыны, курыцы і гародніны

  • 1.06.2016, 15:06

Скасаванне эмбарга ўрад РФ патлумачыў тым, што гэтыя прадукты выкарыстоўваюцца пры вытворчасці дзіцячага харчавання.

Урад Расеі наважыў аблегчыць рэжым харчовага эмбарга і дазволіць увоз у краіну ялавічыны, мяса птушкі і гародніны. Усе гэтыя прадукты выкарыстоўваюцца пры вытворчасці дзіцячага харчавання. Пра гэта ў сераду, 1 чэрвеня, паведамілі ТАСС у Мінсельгаса.

«У мэтах стымулявання ўнутранай вытворчасці дзіцячага харчавання пастанова ўрада ад 27 траўня 2016 года прадугледжвае выключэнне з-пад дзеяння эмбарга сыравіны, прызначанай толькі для вытворчасці дзіцячага харчавання», - прыводзіць агенцтва словы прадстаўніка міністэрства.

Прадукты можна будзе ўвозіць у Расею толькі ў выпадку пацверджання іх мэтавага прызначэння. Мінсельгас будзе вызначаць дазволены аб'ём увозу сыравіны на аснове аналізу патрэбаў вытворцаў дзіцячага харчавання. Акрамя таго, будзе ўлічвацца вытворчасць неабходнай сыравіны ў Расеі і на тэрыторыі краін, якія не патрапілі пад эмбарга.

Апошнія навіны