BE RU EN

Левандоўскі запатрабаваў ад «Баварыі» заробак 20 мільёнаў еўраў на год

  • 1.06.2016, 14:47

Калі такія грошы яму не прапануюць, то ён мае намер перайсці ў «Рэал».

Нападнік «Баварыі» Роберт Левандоўскі хоча стаць самым высокааплатным гульцом каманды, паведамляе sport.ru.

Паляк запатрабаваў 20 мільёнаў еўраў на год. Калі такія грошы яму не прапануюць, то ён пяройдзе ў «Рэал», які зацікаўлены ў ягоных паслугах.

Раней з'яўлялася інфармацыя, што Левандоўскаму гатовыя прапанаваць блізу 15 мільёнаў еўраў на год. Столькі ж у клубе атрымлівае ягоны аднаклубнік Томас Мюлер.

Апошнія навіны