У Баранавічах гарэў цэх баваўнянай фабрыкі
- 1.06.2016, 12:49
На момант пажару ў цэху знаходзіліся 15 чалавек.
Дах цэха гарэў ў ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», паведамляе БелТА.
Паведамленне аб пажары ў службу выратавання паступіла апоўдні 31 траўня. Гарэў дах адбельваючага цэха аздобнай фабрыкі БВБА. На момант здарэння ў будынку працавалі 15 рабочых. Яны самастойна пакінулі памяшкання да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Ніхто не пацярпеў.
Агнём пашкоджаны дах на плошчы 10 кв.м. Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій - парушэнне тэхналагічнага працэсу.