BE RU EN

Прохараў прыпыніў перамовы аб продажы РБК

  • 1.06.2016, 11:56

Пасля звальнення рэдактараў РБК перамовы аб продажы медыяхолдынга страцілі актуальнасць.

Інвестгрупа «Анэксім» Міхаіла Прохарава прыпыніла перамовы з патэнцыяльнымі інвестарамі аб продажы медыяхолдынга РБК, паведаміў rns.online медыямэнэджар, знаёмы з ходам кансультацый, і пацвердзіў фінансіст, абазнаны ў тым, як праходзілі перамовы.

«Пасля ўсіх падзеяў у РБК перамовы аб продажы страчваюць актуальнасць, прынамсі цяпер», - сказала адна з крыніц, са слоў якой, цяпер кіраўніцтва РБК разглядае кандыдатаў на пасады шэф-рэдактара медыяхолдынга і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў рэдакцыі, вакантныя пасля сыходу Лізаветы Асяцінскай, галоўрэда інфармагенцтвы РБК Рамана Баданіна і галоўрэда аднайменнай газеты Максіма Салюса. У прэс-службе РБК адмовіліся ад каментароў.

Паводле звестак крыніцы RNS на фінансавым рынку, з патэнцыяльнымі пакупнікамі абмяркоўвалася адзнака РБК на ўзроўні больш за $200 млн. «Гатовых заплаціць столькі я зараз не ведаю», - падкрэсліла крыніца, заявіўшы аб разыходжанні ў ацэнцы актыву з шэрагам патэнцыйных інвестараў «у разы».

Апошнія навіны