У Лідскім раёне лоб у лоб сутыкнуліся Volkswagen і «жыгулі»
- 1.06.2016, 11:28
У выніку аварыі адзін чалавек загінуў, адзін - пацярпеў.
Аварыя адбылася 31 траўня, а 16.10, на трасе М6 Менск - Горадня паблізу вёскі Гасцілаўцы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Volkswagen выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «Жыгулямі».
У выніку ДТЗ 50-гадовы кіроўца ВАЗа атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе а 18.05 памёр. У аварыі таксама пацярпеў 54-гадовы пасажыр «жыгулёў» - ён шпіталізаваны.