BE RU EN

У Горадні пасля ўвядзення вакцыны памерла шасцігадовая дзяўчынка

  • 1.06.2016, 10:15

Лекары рабілі дзіцяці вакцыну супраць адзёру, паратыту і краснухі.

Учора а 16 гадзіне ў дзіцячай паліклініцы №1 Горадні пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны супраць адзёру, паратыту і краснухі рэзка пагоршыўся стан здароўя ў 6-гадовай дзяўчынкі, жыхаркі абласнога цэнтра. Нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу, яна памерла ў прысутнасці сваёй маці, паведамляе Следчы камітэт.

- Следчыя агледзелі месца здарэння. Падчас яго канфіскаваныя ампулы з вакцынамі, выкарыстаныя ампулы і шпрыцы, а таксама медыцынскія прэпараты з кабінета для прышчэпак. Акрамя таго, да матэрыялаў крымінальнай справы далучаная для вывучэння ўся медыцынская дакументацыя, фінансава-бухгалтарскія дакументы на атрыманне вакцын. Прызначана судова-медыцынская і шэраг іншых экспэртыз. Дапытваюцца медыцынскія работнікі паліклінікі, пацыенты, - сказана ў паведамленні Следчага камітэта.

Упраўленнем Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці распачатая крымінальная справа паводле факта неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць пацыента.

Апошнія навіны