BE RU EN

Воўчак: Пакуль не адкажуць, дзе Захаранка, Беларусь ніколі не ўступіць у Раду Еўропы

  • 7.05.2016, 21:39

7 траўня спаўняецца роўна 17 гадоў з моманту знікнення былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі.

Як расследуецца справа выкрадзенага палітыка, у «Гарачым каментары» распавядае праваабаронца Алег Воўчак.

Кожныя тры месяцы мы атрымліваем адпіскі, што следства ў справе Захаранкі «працягваецца». На сёння няма ніводнага афіцыйнага адказу ад генеральнай пракуратуры або Следчага камітэта: што яны зрабілі. Апошні адказ быў у 2002-м годзе, калі генеральны пракурор Шэйман адказаў дэпутату Фралову. Але Шэйман быў тады (і застаецца цяпер) у вачах грамадства падазраваным у выкраданні Захаранкі ды іншых нашых грамадзян.

«Я не ведаю прыкладаў у сусветнай практыцы, каб папярэдняе следства доўжылася 17 гадоў.

Калі беларускія ўлады не могуць расследаваць гэтую справу, хай запросяць спецыялістаў з Гішпаніі, Нямеччыны ці Паўднёвай Амэрыкі, якія маюць досвед раскрыцця такіх спраў», - заявіў Алег Воўчак.

Апошнія навіны