BE RU EN

БГК стаў уладальнікам Кубка Беларусі

  • 7.05.2016, 20:50

БГК імя Мяшкова нанёс паразу менскаму СКА з лікам 27:23.

У фінальным матчы гандбольнага Кубка Беларусі, што закончыўся ў берасцейскім спарткомплексе "Вікторыя", БГК імя Мяшкова нанёс паразу менскаму СКА з лікам 27:23 і стаў уладальнікам ганаровага трафея, інфармуе "Прессбол".

СКА - БГК імя Мяшкова - 23:27 (12:14)

Берасце. ДС "Вікторыя".

СКА: Хадкевіч (4), Каралёк (4), Кулеш (4), Падшывалаў (3), Бачко (3), Юрынок (3), Вайлупаў (2).

БГК імя Мяшкова: Стойкавіч (8), Шыловіч (6), Баранаў (3), Цюменцаў (3), Крыштопанс (3), Нікуленкаў (2), Камышык (1), Разгор (1).

Апошнія навіны