BE RU EN

У інтэрнэце запушчаны флэшмоб у падтрымку «Крытычнай масы»

  • 7.05.2016, 18:55

У інтэрнэце з'явіліся заклікі да салідарнасці з удзельнікамі заезду веласіпедыстаў «Крытычная маса».

29 красавіка шэсць веласіпедыстаў «Крытычнай масы» былі жорстка затрыманыя АМАПам у сувязі з тым, што парушалі правілы дарожнага руху, нагадвае «Радыё Свабода».

Супраць двух з іх - Станіслава Канавалава і Дзмітрыя Паліенкі - былі распачатыя крымінальныя справы паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). У міліцыі сцвярджаюць, што яны справакавалі бойку з супрацоўнікамі ДАІ.

Праваабаронцы заяўляюць пра непрапарцыйныя меры пераследу веласіпедыстаў і патрабуюць вызвалення Паліенкі, які ў гэты момант знаходзіцца пад вартай.

Апошнія навіны