BE RU EN

«Баварыя» чацвёртым разам запар перамагла ў бундэслізе

  • 7.05.2016, 18:46

«Баварыя» датэрмінова забяспечыла сабе перамогу ў чэмпіянаце Нямеччыны за 2 туры да канца сезона.

Сёння мюнхенцы на выездзе адолелі «Інгальштадт» (2:1). Такім чынам, «Баварыя» стала першай камандай, якая перамагла ў бундэслізе чацвёртым разам запар, піша Sports.ru.

Пасля 33 тураў падапечныя Хасэпа Гвардыёлы набралі 85 балаў. Дортмундская «Барусія», якая знаходзіцца на другім месцы мае 77 балаў і ўжо не зможа выйсці на першае месца.

Апошнія навіны