BE RU EN

Уладальнік «Лестэра», святкуючы чэмпіёнства, выйграў у казіно £2,5 мільёна

  • 7.05.2016, 17:54

Вішал Шрываданапрабха выйграў у картачнай гульні.

Уладальнік і прэзідэнт «Лестэра» Вішал Шрываданапрабха праз тры дні пасля заваёвы «лісамі» першага чэмпіёнскага тытула ў гісторыі клуба атрымаў яшчэ адну прыкметную перамогу. Святкуючы поспех каманды ў кампаніі сваіх сяброў, тайскі мільярдэр зайшоў у казіно, дзе змог павялічыць багацці, на два з паловай мільёны фунтаў стэрлінгаў, інфармуе The Sun. Паведамляецца, што Шрываданапрабха выйграў у картачнай гульні, паведамляе «Прессбол».

Раней ён абяцаў усім гульцам «Лестэра» падарыць па аўтамабілю маркі «Мэрсэдэс» у выпадку чэмпіёнства, а перад гульнёй 37-га тура прэм'ер-лігі супраць «Эвертана» заўзятарам клуба бясплатна будуць раздаваць піцу і піва.

Апошнія навіны