BE RU EN

Пад Воршай затрыманы грамадзянін Казахстана з 3330 бутэлькамі спіртнога

  • 7.05.2016, 17:17

39-гадовы грамадзянін Казахстана перавозіў у аўто 2700 бутэлек гарэлкі і 630 бутэлек каньяку.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МУС.

Паблізу вёскі Каробішча Аршанскага раёна супрацоўнікі АБЭЗ, АДАІ РАУС і ППСМ УУС Віцебскага аблвыканкама затрымалі аўтамабіль «Renault» з грузам спіртнога.

39-гадовы грамадзянін Казахстана перавозіў у аўто 2700 бутэлек гарэлкі і 630 бутэлек каньяку без акцызных марак Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны