BE RU EN

Букмекеры ацанілі шанец на перамогу Беларусі на ЧС у хакеі

  • 7.05.2016, 14:55

Шанец беларускай каманды стаць чэмпіёнам букмекеры ацэньваюць як 1:101.

Адна з самых буйных ангельскіх букмекерскіх кантор «Вільям Хіл» апублікавала каэфіцыенты на перамогу розных хакейных каманд на чэмпіянаце свету-2016, які стартаваў 6 траўня.

Шанец беларускай каманды стаць чэмпіёнам букмекеры ацэньваюць як 1:101. Сапраўды такі ж каэфіцыент мае каманда Нямеччыны. На думку канторы, мінімальны шанец перамагчы мае каманда Вугоршчыны. У выпадку іх перамогі шчасліўчыкі атрымаюць выйгрыш 1:901, піша intex-press.by.

Да фаварытаў чэмпіянату букмекеры прылічаюць Расею (каэфіцыент - 3), Канаду (3,5) і Фінляндыю (3,75). Прагнозы на шведскую каманду складаюць 1:6, чэшскую - 1:11.

Вышэй за беларускую каманду ацэньваюцца шанцы ЗША (15), Швейцарыі (26) і Славакіі (41).

Апошнія навіны