BE RU EN

Папа Рымскі прызначаў пасланца на ўрачыстасці ў Будславе

  • 7.05.2016, 13:55

Ім стаў кардынал Крыстаф Шонборн.

7 траўня папа Францыск прызначыў арцыбіскупа Венскага, кардынала Крыстафа Шонборна сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая адбудзецца 1-2 ліпеня ў Будславе, паведамляе Радыё Ватыкана.

13 красавіка 1991 года папам Янам Паўлам II былі адноўленыя каталіцкія структуры ў Беларусі. Булай «Nos autem» была заснаваная Менска-Магілёўская мітраполія, у склад якой увайшлі: Менска-Магілёўская архідыяцэзія, Гарадзенская і Пінская дыяцэзіі. Менска-Магілёўская архідыяцэзія была ўтвораная ў межах Менскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Гарадзенская - у межах Гарадзенскай вобласці і Пінская - у межах Берасцейскай і Гомельскай абласцей.

Апошнія навіны