BE RU EN

На «Вялікі камень» паставілі Ярашэнку

  • 7.05.2016, 13:36

Прызначаны часовы кіраўнік Кітайска-беларускага парку «Вялікі камень».

Ім стаў намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка.

Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 5 траўня №360 апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Аляксандр Ярашэнка змяніў на гэтай пасадзе Андрэя Галя, які быў вызвалены ад пасады 4 траўня за аднаразовае грубае парушэнне працоўных абавязкаў (п.1 арт.47 Працоўнага кодэкса Беларусі). Намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка з'яўляецца куратарам цэлага шэрагу беларуска-кітайскіх праектаў.

Апошнія навіны