BE RU EN

На чэмпіянаце свету ў хакеі каманда Канады распляжыла ЗША

  • 6.05.2016, 20:20

У групе В каманда Канады ў санкт-пецярбургскім комплексе «Юбілейны» перамагла ЗША - 5:1 (2:1, 1:0, 2:0).

У пятніцу, 6 траўня, у Санкт-Пецярбургу і Маскве стартаваў чэмпіянат свету ў хакеі 2016 года. У групе В каманда Канады ў санкт-пецярбургскім комплексе «Юбілейны» распляжыла ЗША - 5:1 (2:1, 1:0, 2:0). Канадцы з 3 баламі сталі лідарамі групы, паведамляе «Еўрарадыё».

У групе А зборная Швэцыі толькі ў овэртайме падолела каманду Латвіі - 2:1 (1:0, 0:0, 0:1, 1:0). Эрыксан адкрыў лік ужо на 3-й хвіліне Сотніекс яго зраўняў на 53-й у большасці. Вызначальную шайбу закінуў на 65-й хвіліне Нюквіст.

А 20:15 распачалі двубой Беларусь - Фінляндыя (у групе В).

Апошнія навіны