Лабараторыя ў Хойніках: У малацэ «Мілкавіты» 50% стронцыю ад нормы
- 6.05.2016, 18:41
Ветэрынарная станцыя ў Хойніках закончыла даследаванні малака з фермерскай гаспадаркі Мікалая Чубенкі.
Праверка на стронцый-90 праводзілася пасля публікацыі «Associated Press» аб зесяціразовым перавышэнні нормы гэтага радыенукліду. Выснова лабараторыі ў Хойніках - малако адпавядае патрабаванням нарматываў.
Пра вынікі даследаванняў tut.by распавялі ў Дэпартаменце ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС.
- Факс з пратаколам даследванняў сёння прыйшоў да нас. Арыгінала пратаколу ў нас пакуль няма, яшчэ не даслалі. Мы размесцім яго, як мяркуецца з 11 да 13 траўня на сайце дэпартамента, - сказаў начальнік управы рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый Дзмітрый Паўлаў.
Са слоў Паўлава, у пратаколе даследванняў №908 ад 6 траўня ГУ «Хойніцкая райветстанцыяй» паведамляе, што даследавалі партыю малака - 421 кілаграм, гэта акурат тое малако, якое з фермерскай гаспадаркі забірае малакавоз. З гэтага аб'ёму для даследавання на стронцый-90 узялі пробу на 3 літры.
Малако было вырабленае 26 красавіка, узоры атрымалі 27 красавіка, у той жа дзень пачалі праводзіць даследванні. Скончылі 6 траўня - даследаванні стронцыю паводле спецыяльнай методыді праводзяць амаль тыдзень. Для вымярэння выкарыстоўвалі гама-бэта-спектрометр МКС-АТ1315.
Вынік даследаванняў - 1,91 +/- 0,53 Бк/кг (норма для стронцыю-90 - 3,7 Бк/кг.). Выснова лабараторыі: малако адпавядае нарматыву.
Адразу пасля адбору пробаў Хойніцкая райветстанцыяй даследавала малако яшчэ і на цэзій-137. Вынік даследаванняў: меншы чым 2,75 Бк/кг пры норме 100 Бк/кг.
Малако з такімі паказчыкамі можа прадавацца ў крамах.
Напярэдадні гадавіны аварыі на ЧАЭС, 25 красавіка, амерыканскае агенцтва «Associated Press» апублікавала рэпартаж пра радыёактыўнае малако.
Журналісты здалі на аналіз малако фермерскай гаспадаркі, якое знаходзіцца на забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі, і выявілі перавышэнне нормы стронцыю-90 у 10 разоў: 37,5 Бк кг замест нарматыўных 3,7. Вядома, што малако фермер здае на «Мілкавіту», прадукцыя якога сыходзіць у асноўным у Расею.
Менская лабараторыя, якая даследавала малако, заявіла, што інфармацыя непраўдзівая, а вымярэнні праводзіліся толькі на цэзій-137. Журналіст Юрась Карманаў, у сваю чаргу, паказаў даведку, якую яму выдалі пасля вымярэнняў у лабараторыі.