BE RU EN

У Менску актывісты БХД правялі акцыю за свабоду прэсы

  • 6.05.2016, 18:21

Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі запатрабавалі ўключэння незалежных выданняў у каталог «Белпошты».

Менскія сябры БХД правялі акцыю да Дня друку, 5 траўня актывісты менскай гарадской арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі павіншавалі менчукоў з Днём друку.

«Мы віншавалі менчукоў з Днём друку, раздавалі ім новы выпуск газеты «Новы час», расказвалі пра свабодную прэсу і далей збіралі подпісы пад калектыўным зваротам у Міністэрства інфармацыі, «Белпошту» і «Белсаюздрук» з патрабаваннем распаўсюджвання агульнапалітычнай штотыднёвай газеты «Новы час» у дзяржаўных сетках распаўсюду і ўключыць яе ў дадатковы каталог «Белпошты», - паведаміла bchd.info лідар менскай арганізацыі Вольга Кавалькова.

Паводле ейных слоў, менчукі з задавальненнем бралі газеты і спыняліся пагаварыць пра незалежныя СМІ і цэнзуру.

Апошнія навіны