BE RU EN

Менскае метро 7, 8 і 10 траўня будзе працаваць паводле нядзельнага графіку

  • 6.05.2016, 17:49

Таксама 9 траўня на станцыі метро «Плошча Перамогі» не будуць спыняцца цягнікі.

Інтэрвал руху цягнікоў на лініях метрапалітэна 9 траўня з 7.00 да 12.00 і з 18.00 да 23.00 складзе 3 хвіліны, з 12.00 да 18.00 - 4 хвіліны, пасля 23.00 - 12 хвілін, паведамляе БелТА.

У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі 9 траўня будзе зменены рэжым працы станцыі метро «Плошча Перамогі». З 5.30 да 7.00 і з 13.00 да 17.00 станцыя будзе працаваць у штатным рэжыме, з 7.00 да 13.00 і з 17.00 да 23.00 цягнікі метрапалітэна пройдуць без прыпынку «Плошча Перамогі».

Апошнія навіны