BE RU EN

У 2018 годзе ў Беларусі можа з'явіцца мультыпашпарт

  • 6.05.2016, 17:22

Міністр сувязі паведаміў, што праз два гады ў беларусаў з'явіцца пашпарт у выглядзе пластыкавай карткі.

Ужо да 2018 года ў Беларусі можа з'явіцца мультыпашпарт. Пра гэта распавёў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў, паведамляе sb.by.

Спецыялісты будуць распрацоўваць беларускі электронны пашпарт з ідэнтыфікацыяй і разліковую сістэму, куды ўвойдуць карта сацыяльнага страхавання, розныя аплатныя інструменты, якія будуць узаемадзейнічаць з АРІП.

Са словаў Сяргея Папкова, у 2018 годзе уладальнік невялікай карткі, накшталт пластыкавай, адкрые для сябе цэлы шэраг новых магчымасцяў.

- Мы ўжо пачынаем рэалізацыю гэтага праекта. Я думаю, што скончым у 2018 годзе. Фінансаванне ў нас ёсць, - распавёў ён.

Апошнія навіны