BE RU EN

Першую шайбу на ЧС-2016 у хакеі закінуў швэд Джымі Эрыксан

  • 6.05.2016, 17:18

Форвард скандынаваў патрапіў у браму нацыянальнай каманды Латвіі на трэцяй хвіліне паядынку, гэтая шайба стала адзінай у першым перыядзе.

Сёння ў Расеі пачаўся 80-ы чэмпіянат свету ў хакеі.

Першымі на лёд у Маскве выйшлі нацыянальныя каманды Швэцыі і Латвіі, а ў Санкт-Пецярбургу - ЗША і Канады.

Першую шайбу чэмпіянату закінуў швэдскі нападнік Джымі Эрыксан. Ён вывеў сваю каманду наперад на трэцяй хвіліне матчу (02:52).

Гэтая шайба стала адзінай у першым перыядзе, паведамляе «Прессбол».

Нагадаем, нацыянальная каманда Беларусі на старце турніру згуляе з фінамі. Пачатак сустрэчы - а 20:15.

Апошнія навіны