BE RU EN

Саўмін прадае акцыі «Беларусбанку», каб той стаў больш «сучасным»

  • 6.05.2016, 14:54

Продаж пакета акцый Беларусбанку, са словаў чыноўнікаў, не звязаны з імклівым падзеннем даходаў банка.

Пра гэта заявіў старшыня ўправы Нацбанку Павел Калавур на прэс-канферэнцыі ў Менску 6 траўня, паведамляе tut.by.

«Дастатковасць капіталу ў Беларусбанку на належным узроўні нават з улікам стрэс-тэстаў. Таму дакапіталізацыя яму, хутчэй за ўсё, не спатрэбіцца», - заявіў Калавур. Ён адзначыў, што «эканоміцы патрэбен акцыянерны капітал».

«Але інвестар важны не толькі праз прыцягненне капіталу - галоўнае, гэта сучасныя тэхналогіі», - дадаў кіраўнік Нацбанку.

Важна разумець, як мы ў асобных банках адстаём з пункту гледжання бізнэс-працэсаў, прызнаў Калавур.

«Не буду казаць, з кім з кіраўнікоў банка сустракаўся, але ён параўнаў, як працуюць інстытуты, дзе ўсё на сучасным узроўні, і тыя, дзе так, як ёсць. Ён быў у лёгкім шоку», - усміхнуўся старшыня ўправы Нацбанку.

Падчас адказу на пытанне, які пакет акцый Беларусбанку будзе выстаўлены на продаж, Калавур заявіў, што «гэта яшчэ не вызначанае».

«Думаю, што правільнай пастановай - да блокпакета», - растлумачыў ён.

Намеснік старшыні ўправы Нацбанку Тарас Надольны дадаў, што пакуль сур'ёзнай цікавасці да гэтага актыву няма, але гэтая праца толькі пачынаецца. Пры гэтым тэрміны падрыхтоўкі прапаноў - 2017 год - арыентыровачныя, унутраныя мэты больш амбіцыйныя.

На днях была створаная рабочая група для каардынацыі работы ў рэалізацыі мінарытарнага пакета акцый «Ашчаднага банка «Беларусбанк». Групе даручана ўзгадніць папярэднюю ацэнку кошту акцый банка. Таксама яна зоймецца узгадненнем умоў адкрытага конкурсу ў выбары фінансавага кансультанта ў пытаннях рэалізацыі акцый банка, складаннем спісу патэнцыйных дарадцаў і - пазней - зацвярджэннем падрыхтаванага фінансавым кансультантам плана мерапрыемстваў для рэалізацыі мінарытарнага пакета акцый Беларусбанка. Прапанова аб выбары пакупніка акцый павінна быць унесеная ва ўрад да 1 лістапада 2017 года.

Апошнія навіны