BE RU EN

На Запарожскай АЭС спынілі адзін энэргаблок

  • 6.05.2016, 10:42

Чацвёрты энэргаблок падключаць раніцай 10 траўня.

На Запарожскай АЭС пераведзены ў рэзерв энэргаблок №4 да раніцы 10 траўня ў балансавых абмежаваннях магутнасці Энэргаатама, піша korrespodnent.net.

Энергаблок быў спынены а 22.00 у чацвер, 5 траўня. Магутнасць рэактарнай устаноўкі складае 2% ад намінальнай магутнасці.

Энэргаблокі №1 і №3 Запарожскай АЭС цяпер знаходзяцца на капітальным рамонце - да 25 траўня і 5 ліпеня 2016 года адпаведна. Таксама энэргаблок №2 знаходзіцца на сярэднім рамонце да 28 траўня 2016 года.

Раней, 2 траўня, энэргаблок №4 Запарожскай АЭС быў адключаны праз няспраўнасць турбагенератара.

18 красавіка энэргаблок №3 Запарожскай АЭС быў адключаны ад энэргасістэмы для правядзення планавага капрамонту.

Апошнія навіны