BE RU EN

Праз Беларусь у РФ завозяць турэцкія памідоры

  • 6.05.2016, 9:55

У Смаленскай вобласці РФ на палігоне ТБА «Купчына» 4 траўня праведзена знішчэнне больш за 57 тон расліннай прадукцыі.

«Так, больш за 18 тон яблыкаў невядомага паходжання накіроўваліся ў суправаджэнні падробленага фітасанітарнага сертыфіката Рэспублікі Беларусь.

Турэцкія таматы вагай 39 тон прыбылі на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі з Рэспублікі Беларусь без фітасанітарных сертыфікатаў», - паведамляюць у прэс-службе Рассельгаснагляду.

Падкаранцінная прадукцыя знішчана шляхам пахавання пасля папярэдняга драбнення.

Апошнія навіны