BE RU EN

Мытня не прапусціла ў Беларусь буйную партыю радыёнянек

  • 6.05.2016, 9:37

Прыборы канфіскаваныя, паводле справы распачаты адміністрацыйны працэс.

Гарадзенскія мытнікі спынілі спробу правезці на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага звязу буйную партыю тэрмометраў, радыё- і відэанянек агульным коштам звыш Br1 млрд.

300 дарагіх прылад швейцарскай вытворчасці і 300 электронных тэрмометраў без аплаты мытных плацяжоў хацеў правезці праз пункт пропуску «Брузгі» грамадзянін Беларусі, паведамляе БелТА.

У суправаджальных дакументах была паказаная недакладная інфармацыя. Прыборы канфіскаваныя, паводле справы распачаты адміністрацыйны працэс.

Апошнія навіны