BE RU EN

ІП не давяраюць уладам

  • 6.05.2016, 8:39

Сітуацыя вакол ўказу №222 застаецца нявызначанай.

11 траўня ў Крупках, што ў Менскай вобласці, будуць судзіць аж 26 мясцовых прадпрымальнікаў.

Афіцыйна - за парушэнне рэжыму працы. Калі сказаць па-чалавечы, за тое, што бізнэсоўцы зачынілі свае гандлёвыя месцы, як толькі на рынку пачаліся масавыя праверкі.

У інцыдэнту, які адбыўся роўна месяц таму, дзве версіі. На думку ўладаў, кантралёры з'явіліся на рынку пасля таго, як да іх звярнуліся кліенты, абураныя адсутнасцю ў гандляроў адпаведных сертыфікатаў на тавар, паведамляе «Белсат».

Паводле ж ІП, простыя жыхары наадварот удзячныя за магчымасць купіць больш танны і якасны тавар замест таго, што прапануюць у дзяржаўных крамах. А таму і кантроль. І закрыццё гандлёвых месцаў - вынік нявызначанай сітуацыі вакол ўказу №222.

Лідар ІП Анатоль Шумчанка назваў гэтую сітуацыю «дзікай» і сказаў, што «прадпрымальнікі больш не давяраюць уладам».

Апошнія навіны