BE RU EN

Топ-6 правілаў даўгалецця

  • 5.05.2016, 21:24

Чым старэйшымі мы становімся, тым больш таксінаў з'яўляецца ў нашым арганізме, а гэта неўнікнёна прычыняецца да яго старэння.

Каб запаволіць гэты працэс, спалучайце ў штодзённым ладзе жыцця наступныя правілы, раіць healthinfo.ua.

1. Пакіньце жыць спехам. Не перакусвайце «мімаходзь».

2. Ужывайце пажыўную ежу. Піце больш малака. Кіньце ўжываць алкаголь. Не злоўжывайце гарбатай і кавай. Ежце менш салодкага і мучнога.

3. Насіце вольныя каўнерыкі, бо цесныя абцяжарваюць цыркуляцыю крыві праз шчытападобную залозу. Носіце адзежу, якая "дыхае", лёгкія галаўныя ўборы і туфлі.

4. Знаходзьцеся як мага даўжэй на свежым паветры і асабліва на сонцы, рабіце больш фізічных практыкаванняў, не забывайце дыхаць глыбока і мерна. Штодня прымайце ванну, а дадаткова раз на тыдзень хадзіце ў лазню.

5. Рана кладзіцеся і рана уставайце. Спіце ў цалкам цёмным пакоі з адчыненым акном. Спіце не менш за шэсць і не больш за восем гадзін штодня.

6. Вярніцеся назад да прыроды. Жывіце простым, натуральным жыццём з высокай ступенню духоўнасці. Развівайце свае этычныя бакі, кіруйце пачуццямі свядомасці, займайцеся медытацыяй, зразумейце сваё найвышэйшае «Я».

Апошнія навіны