BE RU EN

Кошт Brent аднавіў падзенне

  • 5.05.2016, 20:14

За апошнія дзве гадзіны каціроўкі ліпеньскіх ф'ючэрсаў нафты Brent апусціліся на $1.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на Лонданскай біржы, піша gordonua.com.

Паводле стану на 20:00, Brent таргуецца за $45,02 за барэль, тады як дзве гадзіны таму кошт складаў $46,62.

Напярэдадні вечарам кошт барэля нафты Brent апускаўся ніжэй за $45 за барэль.

На мінулым тыдні нафта каштавала больш як $48 за барэль, але да вечара 4 траўня патаннела да $45 за барэль.

Сусветныя кошты нафты пачалі значна зніжацца ў 2014 годзе, калі каціроўкі дасягалі $115-118 за барэль.

Апошнія навіны