BE RU EN

Віцебскія актывісты дамагліся новых веладарожак

  • 5.05.2016, 18:35

Віцебскія сябры БХД дамагліся новых веладарожак у мікрараёне Білева.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БХД.

У гэтым годзе ў віцебскім мікрараёне Білева дарожнай разметкай на ходніках будуць пазначаныя веладарожкі на вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў ад вуліцы Броўкі да праспекта Чарняхоўскага.

Пра гэта каардынатару аргкамітэту БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці паведамілі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага гарвыканкама.

Раней віцебскія актывісты дамагліся з'яўлення веладарожак уздоўж Маскоўскага праспекта і на праспекце Перамогі.

Між тым у Гародні мясцовыя хрысціянскія дэмакраты збіраюць подпісы за паляпшэнне якасці камунальных паслуг і стану дарог у горадзе, паведаміў Гарадзенскі абласны каардынатар Мікалай Баўсюк (на фота).

Апошнія навіны