BE RU EN

Як «дэпутатка» Вольга Паліціка «забылася» пра Някляева і Казуліна

  • 5.05.2016, 18:06

На думку «парламентаркі», Усебеларускі народны сход дае «магчымасць выслухаць палярныя меркаванні».

- Досвед правядзення папярэдніх сходаў паказаў, што магчымасць выступіць маюць прадстаўнікі розных сфер, ад моладзі да паджылых людзей. Дзякуючы гэтаму мы можам выслухаць палярныя меркаванні і звярнуць увагу на розныя аспекты развіцця краіны. Гэта дапамагае нам, заканадаўцам, а таксама ўраду выразна зразумець, якія пытанні хвалююць беларусаў больш за ўсё, і ў якім кірунку рухацца далей, - цытуе чальца Сталай камісіі «палаты прадстаўнікоў» у прамысловасці, паліўна-энэргетычным комплексе, транспарце і сувязі Вольгу Паліціку БелТА.

Прыгожыя і правільныя словы. Вось толькі рэальны досвед папярэдніх сходаў сведчыць пра адваротнае. Дастаткова ўзгадаць пра тое, як правам агучыць сваё меркаванне аб тым, што адбываецца ў краіне паспрабавалі скарыстацца экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Казулін і Уладзімір Някляеў, піша gazetaby.com.

Кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін спрабуе зарэгістравацца на Усебеларускі сход, 2006 год

2 сакавіка 2006 года Казулін спрабаваў зарэгістравацца дэлегатам на сход. Аднак у фае байцы спецпадраздзялення МУС «Алмаз» збілі яго і вывезлі ў РУУС на мікрааўтобусе.

Уладзіміру Някляеву пашанцавала больш. У 2010 годзе яго проста не пусцілі на рэгістрацыю, не выкарыстоўваючы да кандыдата сілавыя прыёмы. Хоць без дужых хлопцаў на падыходзе да месца рэгістрацыі не абышлося.

Апошнія навіны