BE RU EN

Турэцкі прэм'ер-міністр заявіў аб адстаўцы

  • 5.05.2016, 15:39

Турэцкі прэм'ер-міністр Ахмет Давутаглу абвясціў аб сыходзе ў адстаўку з пасадаў лідара кіроўнай партыі і кіраўніка ўрада.

Пазачарговы з'езд «Партыі справядлівасці», на якім будзе абраны яе новы кіраўнік, пройдзе 22 траўня.

Турэцкі палітык Ахмет Давутаглу заявіў, што сыдзе ў адстаўку з пасадаў лідара кіроўнай Партыі справядлівасці і прэм'ер-міністра, паведамляе Financial Times (пераклад - РБК). Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры партыі. Давутаглу адзначыў, што не будзе дамагацца перавыбрання на пазачарговым з'ездзе кіроўнай партыі.

«Пасля кансультацый з прэзідэнтам, я прыйшоў да высновы, што змена лідара партыі і прэм'ер-міністра будзе да лепшага», - заявіў Давутаглу. Ён падкрэсліў, што змена кіраўніцтва «павiнна быць праведзеная мірным спосабам, каб захаваць адзінства партыі».

Нагадаем, што ў лютым гэтага года Ахмет Давутаглу назваў Расею тэрарыстычнай дзяржавай.

Апошнія навіны