BE RU EN

Члены БРСМ атрымалі ад Лукашэнкі льготы пры паступленні ў ВНУ

  • 5.05.2016, 15:32

Праўладная моладзевая арганізацыя і так фінансуецца за кошт падаткаплацельшчыкаў, а з наступнага года яе члены будуць яшчэ і мець прывілеі пры паступленні.

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў прадэманстраваў Лукашэнку новыя падыходы да арганізацыі ўступнай кампаніі 2017 года. Змены ў правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўвойдуць у дзеянне з наступнага года, піша БелТА.

Прынамсі, у новых правілах будзе прапісана, хто з абітурыентаў зможа паступаць без уступных выпрабаванняў.

Калі раней без экзаменаў месцы ва ўніверсітэтах маглі даць абітурыентам толькі на падставе іх навучальных дасягненняў, то з наступнага года міністр адукацыі прапанаваў таксама ўвесці пераважнае права пры паступленні для пераможцаў конкурсу «100 ідэй для Беларусі» і членаў валанцёрскага руху БРСМ «Добрае сэрца».

Калі Лукашэнка адобыць гэтыя новаўвядзенні, то члены БРСМ атрымаюць чарговую «палёгку», якіх у праўладнай моладзевай арганізацыі і так нямала.

Так, напрыклад, на сайце БРСМ ёсць пералік скідак, якія атрымліваюць яго члены ў розных гарадах. Прычым у некаторых выпадках (візіт у спартзалу, фота на дакументы) зніжка дасягае 100%, высветліў сайт charter97.org.

Пры гэтым ільготы гэтыя даюцца не за кошт добрай волі арганізацый, а з кішэняў простых беларусаў - Лукашэнка не перастае падпісваць указы аб фінансаванні БРСМ з бюджэту краіны. Большая частка такога артыкула выдаткаў, як «Моладзевая палітыка» (у 2016 годзе гэты артыкул складае 64 мільярды рублёў) прыпадае менавіта на долю БРСМ.

Апошнія навіны