BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб бясплатных леках для пенсіянераў

  • 5.05.2016, 11:13

У 2016 годзе на гэта будзе выдзелена 125 мільёнаў злотых (блізу 30 мільёнаў еўраў), у 2017 годзе - 560 мільёнаў злотых (127 мільёнаў еўраў).

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 4 траўня падпісаў шэраг паправак да закона, згодна з якім кожны грамадзянін, які дасягнуў 75-гадовага ўзросту, нягледзячы на яго матэрыяльнае становішча, будзе мець права на атрыманне бясплатных лекаў са спісу, зацверджанага міністрам аховы здароўя, паведамляе «Радыё Польшча».

Спіс лекаў урад сфармуе не пазней за 1 верасня. Гэта азначае, што ўжо з верасня пенсіянеры змогуць скарыстацца лекамі з пераліку.

Бясплатныя лекі і медыцынскія прэпараты пажылым людзям будуць выпісваць лекары і медсёстры першай медыцынскай дапамогі, за выключэннем лекараў, якія завяршылі медыцынскую практыку, але выпісваюць лекі сабе і сваім родным.

Паводле падлікаў Міністэрства аховы здароўя, у 2016 годзе на праграму «75+» будзе выдзелена 125 мільёнаў злотых (блізу 30 мільёнаў еўраў), у 2017 годзе - 560 мільёнаў злотых (127 мільёнаў еўраў).

Апошнія навіны