BE RU EN

Сёння чакаецца цёплае надвор'е

  • 5.05.2016, 9:44

5 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, у паўднёва-заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная ўдзень +15.. +21°С.

У наступныя два дні, 6-7 траўня, чакаецца цёплае надвор'е, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

6 траўня ўначы месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, удзень пераважна на паўднёва-ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +3.. +10°С, максімальная ўдзень +13.. + 20°С.

7 траўня чакаецца пераважна без ападкаў, толькі на поўдні краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4.. +11°С, максімальная ўдзень +16.. +23°С.

Апошнія навіны