BE RU EN

Рассельгаснагляд не прапусціў фуражнае збожжа з Беларусі

  • 5.05.2016, 9:41

Партыя падкаранціннай прадукцыі вернутая ў Беларусь.

Спецыялісты аддзела каранціннага фітасанітарнага кантролю на дзяржаўнай мяжы Расеі кіравання Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях у выніку правядзення фітасанітарнага кантролю ў кантрольным пункце вёскі Лабок (Пскоўская вобласць) забаранілі ўвоз з Беларусі партыі фуражнага збожжа пшаніцы вагай дзве тоны.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, які паступіў у БелаПАН 5 траўня, прычынай забароны стала адсутнасць фітасанітарнага сертыфіката, што з'яўляецца парушэннем Палажэння аб парадку ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, зацверджанага пастановай Камісіі Мытнага саюза ад 18 чэрвеня 2010 года №318.

Партыя падкаранціннай прадукцыі вернутая ў Беларусь.

Апошнія навіны