BE RU EN

ЗША і Расея дамовіліся аб рэжыме цішыні ў Алепа

  • 4.05.2016, 21:59

Чакаецца, што Масква паўплывае на ўрад Асада, а Вашынгтон - на паўстанцаў.

Расея і ЗША ўзгаднілі дзеянні для дасягнення часовага замірэння ў Сірыі, у тым ліку правінцыі Алепа, дзе па-ранейшаму ідуць жорсткія баі. Чакаецца, што Масква зробіць уплыў на ўрад у Дамаску, у той час як Вашынгтон паспрабуе пераканаць паўстанцаў спыніць агонь, заявіў у сераду, 4 траўня, дзярждэпартамент ЗША. Паводле яго звестак, стораны будуць дамагацца замірэння ва ўсёй Сірыі, а не ў яе асобных рэгіёнах, піша Deutsche Welle.

Раней кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі назвалі часовае спыненне агню ў Алепа умовай аднаўлення перамоў у Жэневе аб урэгуляванні сірыйскага канфлікту. У некалі найвялікшым горадзе краіны, нягледзячы на абвешчанае ў лютым замірэнне, ужо некалькі тыдняў працягваюцца баявыя дзеянні.

Апошнія навіны