BE RU EN

У чыноўнікаў няма крызісу: канцэрт для дэлегатаў «народнага сходу» ацэньваецца на 800 мільёнаў

  • 4.05.2016, 16:26

Святочны канцэрт для ўдзельнікаў пятага «ўсебеларускага сходу» абыдзецца бюджэту ў 41 тысячу даляраў.

800 мільёнаў рублёў прапаноўваюць за арганізацыю святочнага канцэрта для дэлегатаў і гасцей пятага «ўсебеларускага народнага сходу». Гэта 41 тысяча даляраў курсам Нацбанку Беларусі на 5 траўня. Тэндэр на арганізацыю мерапрыемства быў апублікаваны на сайце дзяржзакупак, паведамляе «Еўрарадыё».

Летась на арганізацыю канцэрта прапаноўвалі 700 мільёнаў, але тады быў выбарчы год, і народны сход не адбыўся.

Апошнія навіны