BE RU EN

З пачатку года расейская нафта патаннела на 37,5%

  • 4.05.2016, 14:56

Сярэдні кошт аднаго з ключавых экспартных прадуктаў Расеі - нафта маркі Urals - з пачатку года абрынуўся на 37,5% і склаў 33,93 даляра ЗША за барэль.

Паводле інфармацыі РІА «Новости», пра гэта гаворыцца ў паведамленні Мінфінансаў.

За аналагічны перыяд мінулага года сярэдні кошт нафты Urals складаў 54,3 даляра за барэль. Сярэдні кошт нафты маркі Urals у красавіку 2016 года склаў 39,63 даляра за барэль.

Раней паведамлялася, што ўчора кошт нафты Brent упаў ніжэй за $45 за барэль.

Апошнія навіны