BE RU EN

Суд прыняў пазоў Навальнага да Кісялёва і канала «Расія-1»

  • 4.05.2016, 14:43

Апазіцыянер патрабуе падаць довады, на падставе якіх у фільме «Эфект Браўдэра» яго абвінавацілі ў працы на замежныя спецслужбы.

Савелаўскі суд Масквы прыняў да разгляду пазоў аб абароне гонару і годнасці Аляксея Навальнага, пададзены да ВГТРК, тэлевядоўцы Дзмітрыя Кісялёва і аўтара фільма «Эфект Браўдэра» Яўгена Папова. Пра гэта ў сваім блогу паведаміў сам апазіцыянер. Пазоўнік і адказнікі павінны з'явіцца ў суд 19 траўня, паведамляе «Радыё Свабода».

29 красавіка суд адмовіўся прыняць пазоў Навальнага, заявіўшы, што ў ім не пазначана, у чым парушэнне правоў, свабод і законных інтарэсаў пазоўніка. Пасля гэтага палітык накіраваў у суд выпраўленую іскавую заяву.

Апазіцыянер патрабуе ад ВГТРК, Кісялёва і Папова падаць довады, на падставе якіх у фільме «Эфект Браўдэра» яго абвінавацілі ў працы на замежныя спецслужбы. З патрабаваннем праверыць гэтыя сцвярджэнні Навальны таксама звярнуўся ў ФСБ Расеі.

Апошнія навіны