BE RU EN

«Быць супрацоўнікам КДБ сорамна»

  • 4.05.2016, 12:20

Яшчэ адно меркаванне пра тое, чаму так доўга ўкрывалася, што вядомая біятланістка служыць у КДБ.

Як вядома, прадстаўнікі БФСТ «Дынама» апублікавалі на сайце інфармацыю пра тое, што беларуская спартоўка Дар'я Домрачава - старшы лейтэнант КДБ, піша «Салідарнасць».

Пра гэта ў сваім «Фэйсбуку» паведаміў вядомы журналіст Анджэй Пачобут. У адным са сваіх пастоў ён выклаў спасылку на адпаведную старонку сайта фізкультурна-спартыўнага таварыства.

Пазней «Дынама» выдаліла інфармацыю аб званні Дар'і Домрачавай.

- Ва ўсёй гэтай гісторыі вакол Домрачавай ёсць адзін аптымістычны момант, - пракаментаваў сітуацыю Анджэй Пачобут. - Быць супрацоўнікам КДБ сорамна. Гэта разумеюць і ў КДБ, і ў ідэалогіі, ды і сама Домрачава таксама. Менавіта таму сувязь Домрачавай з органамі так доўга ўкрывалася.

Нагадаем, што размовы пра тое, ці служыць вядомая біятланістка ў КДБ, не спыняюцца з 2012 года.

Апошнія навіны