Bellingcat: Малайзійскі «Боінг» быў збіты расейскім «букам» з нумарам 332
- 4.05.2016, 10:03
Дакладна высветлены нумар зенітнага ракетнага комплексу Бук, якім быў збіты Боінг малайзійскіх авіяліній летам 2014 года.
Міжнародная незалежная група даследчыкаў Bellingcat падрыхтавала справаздачу пра зенітна-ракетны комплекс «Бук», які збіў малайзійскі самалёт «Боінг-777» MH17 над Украінай летам 2014 года.
Раней экспэрты Bellingcat не маглі высветліць адну лічбу ў нумары машыны, бо яна была зафарбаваная. Меркавалася, што нумар «Бука» - 312. Цяпер спецыялісты выявілі, што машына мае нумар 332 і належыць расейскай 53-й зенітна-ракетнай брыгадзе, паведамляе «Еврорадио». Пра гэта сведчыць і шэраг тэхнічных характарыстык, на якія спасылаюцца экспэрты Bellingcat.
Нагадаем, што малайзійскі самалёт быў збіты 17 чэрвеня 2014 года. Падчас авіякатастрофы загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на яго борце.