BE RU EN

Ёханэс Хан: Украіна атрымае бязвізавы рэжым ў 2016 годзе

  • 4.05.2016, 8:05

Але Украіна павінна прайсці значны шлях, каб выканаць заканадаўства аб асацыяцыі з Еўразвязам.

Украіна, Грузія і Косава могуць атрымаць бязвізавы рэжым з Еўразвязам у 2016 годзе. Такое меркаванне выказаў еўракамісар у пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Ёханэс Хан у інтэрв'ю Радыё Свабода.

«Вядома, яшчэ спатрэбіцца палітычная пастанова, але ў адпаведнасці са стандартам яны (Украіна, Грузія і Косава, - рэд.) зрабілі ўсё неабходнае», - сказаў Хан.

Еўракамісар адзначыў, што Украіна выканала абавязанні, якія даюць яе грамадзянам права на бязвізавы ўезд у Еўразвяз.

Адначасова Хан падкрэсліў, што Украіна павінна прайсці значны шлях, каб не толькі прыняць неабходнае заканадаўства аб асацыяцыі з Еўразвязам, але і выканаць яго.

«Мне добра вядома аб тых выкліках, перад якімі апынулася Украіна - ідзе ўзброены канфлікт, паўтара мільёна перамешчаных асоб, вялікія эканамічныя праблемы. Усё гэта – немалы выклік для ўрада Украіны», - сказаў еўракамісар.

Апошнія навіны