Беларусы падолелі ірландцаў
- 31.05.2016, 22:01
У Корку ў таварыскім паядынку каманда Беларусі ўзяла верх над камандай Ірландыі з лікам 2:1.
Перамогу беларусам прынеслі галы Міхаіла Гардзейчука і Максіма Валадзько, паведамляе "Прессбол".
Ірландыя – Беларусь - 1:2
Корк. «Тэрнерс Крос».
Суддзі - Дзеян Якімоўскі, Дзеян Кастадзінаў, Нікола Каракаляў (уся - Македонія).
Ірландыя: Гівен (Форд, 69) - Крысці, Кларк, Кіо (к), Уорд - Гібсан (Хулахан, 67), Мэйлер - Макгідзі, Хендрык, Маклін - Мэрфі (Лонг, 67).
Запасныя: Вествуд, Коулмэн, О'Шы, Уілан, Дафі, Уолтэрс, Брэйдзі, Куін, О'Даўда, Макголдрык, О'Кейн.
Беларусь: Чэрнік - Палякоў, Мартыновіч (к), Сівакоў, М.Валадзько - Корзун - Гардзяйчук, Кісляк, Глеб, Стасевіч - Януш.
Запасныя: Гарбуноў, Клімовіч, Шытаў, Паліцэвіч, Крывец, Няхайчык.
Галы: 0:1 - Гардзяйчук (20, пас - Стасевіч). 0:2 - М.Валадзько (63, пас - Януш). 1:2 - Уорд (72, пас - Лонг).
Папярэджанне: Сівакоў (84).