BE RU EN

Беларус увайшоў у шорт-ліст расейскай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга»

  • 31.05.2016, 20:47

Усяго за перамогу пазмагаюцца 11 пісьменнікаў, сярод якіх таксама Людміла Уліцкая, Сяргей Салавух, Аляксей Іваноў ды іншыя.

Імёны трох фіналістаў прэміі абвесцяць на ўрачыстай цырымоніі ў снежні гэтага года, перадае «Белсат».

Саша Філіпенка ўдзельнічае ў конкурсе са сваім трэцім раманам «Цкаванне». У новай кнізе аўтар апісвае пераслед рэдактара незалежнага журналіста ў сучаснай Расеі. Прэзентацыя «Цкавання» ўжо адбылася ў Беларусі ды Расеі.

Пісьменнік і журналіст, лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 года Саша Філіпенка працаваў на «Першым канале», у тым ліку пісаў сцэнары да праграм «Прожекторпэрисхилтон», «Мультличности», «YestardayLive». Цяпер з'яўляецца вядучым тэлеканала «Дождж», піша для часопісаў «Сноб» і «GQ». Адзін з маштабных праектаў журналіста - тэлешоў «Вячэрні Герасімец».

Нацыянальную прэмію «Вялікая кніга» заснавалі ў 2005 годзе Цэнтр падтрымкі айчыннай славеснасці. Яе прызавы фонд з'яўляецца найбуйнейшым сярод літаратурных узнагарод Расеі і краін СНД. Грашовы эквівалент першай прэміі складае 3 млн рублёў (45 тысяч даляраў), другі - 1,5 млн рублёў, трэцяй - за 1 млн рублёў.

Апошнія навіны