BE RU EN

Касірка спалохала менчука, які спрабаваў памяняць падробленыя грошы

  • 31.05.2016, 20:31

Той уцёк, забыўшыся 100 сапраўдных еўраў.

У канцы красавіка каля абменніка з'явіўся мужчына моцнага целаскладу. Ён працягнуў у акенца тры купюры. Дзве па 200 еўраў і адную сотню. Спадарыня, якая прыняла іх, засумнявалася ў сапраўднасці банкнот, пра што і паведаміла кліенту. Той імгненна развярнуўся і кінуўся наўцёкі. Цяпер мужчыну шукае міліцыя, паведамляе onliner.by са спасылкай на Маскоўскае РУУС Менска.

- Ён перадаў касірцы дзве фальшывыя купюры па 200 еўраў. І адну сапраўдную - наміналам 100 еўраў, - паведамілі ў Маскоўскім РУУС сталіцы. - Можна меркаваць, што так мужчына хацеў адцягнуць пільнасць работніцы банка, якая прымала ў яго грошы. Аднак спадарыня адразу ж агучыла свае сумневы. Рэакцыя кліента была красамоўнай. Мужчына тут жа развярнуўся і пайшоў, пры гэтым пакінуўшы ў касе сапраўдныя 100 еўраў.

Апошнія навіны