BE RU EN

У Гішпаніі пачаўся суд над Ліянэлем Мэсі

  • 31.05.2016, 19:57

Найлепшы футбаліст свету, нападнік «Барселоны» Ліянэль Мэсі ды ягоны бацька Хорхе абвінавачваюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Як адзначаецца, мясцовыя ўлады выявілі, што для сыходу ад выплаты падаткаў Мэсі выкарыстаў схемы з пералічэннем выплат ад рэкламных кантрактаў праз Бэліз і Уругвай, пішуць «Беларускія навіны» са спасылкай на BBC.

Схаваныя ад падаткаў грашовыя пералічэнні такіх кампаній, як Danone, Adidas, Pepsi-Cola, Procter and Gamble, патрапілі пад расследаванне, а агульная шкода, учыненая гішпанскай скарбонцы, ацэньваецца на 4 млн еўраў.

Пракурор патрабуе накласці на аргентынскага нападніка штраф і змясціць яго пад працяглы арышт.

Чакаецца, што слуханні прадоўжацца тры дні.

Апошнія навіны