BE RU EN

Медыкі распавялі пра новыя карысныя ўласцівасці кавы

  • 31.05.2016, 17:35

Экспэрты з клінічнага цэнтра, размешчанага ў Італіі, правялі ўнікальны дослед.

Спецыялісты сцвярджаюць, што гэты напой забівае шкодныя бактэрыі, якія знаходзяцца ў ротавай паражніне мужчын і жанчын. Трэба заўважыць, што актыўны ўдзел у назіраннях бралі навуковыя работнікі са Злучаных Штатаў Амерыкі. Выявілася, што натуральная кава знішчае патагенныя мікробы, якія змяшчаюцца ў роце чалавека, піша panno4ka.net.

Са словаў экспэртаў, гэтыя шкодныя рэчывы могуць стаць прычынай развіцця карыесу. Медыкі заявілі, што максімальна карыснае дзеянне кава аказвае на здароўе тых хлопцаў і дзяўчат, якія не дадаюць у напой вяршкі, малако або цукар.

Таксама спецыялісты давялі, што кава зніжае рызыку развіцця рака ротавай паражніны і горла на 40%.

Апошнія навіны