BE RU EN

Сына прэм'ер-міністра Кабякова вызвалілі ад выпускных іспытаў

  • 31.05.2016, 14:35

Кабякоў-малодшы збіраецца паступаць у БДУ на факультэт радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій.

Урачыстая лінейка ў сталічнай гімназіі №50 пачалася з таго, як дырэктар зачытала ўказ аб допуску выпускнікоў да здачы экзаменаў. Назвала і імёны тых, хто праз спартовыя спаборніцтвы, што выпадаюць як раз на даты экзаменаў, ад іх здачы вызваляецца. Сярод іншых гучыць імя Георгія Кабякова - сына беларускага прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова. Ён некалькі гадоў займаецца таэквандо, аднак звязваць сваё жыццё са спортам прафесійна не плануе, піша kp.by.

- Таэквандо - гэта хутчэй хобі, паступаць буду ў БДУ на факультэт радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій, - кажа юнак. - Насамрэч цяпер вельмі сумна, шкада расставацца са школай, кідаць сваіх настаўнікаў. Да таго ж хутка пачнецца новае, дарослае жыццё, нам трэба будзе вучыцца адказнасці.

Апошнія навіны