BE RU EN

Расея хоча пабудаваць у Беларусі яшчэ адзін ядзерны рэактар

  • 31.05.2016, 11:36

Праект у будаўніцтве даследчага ядзернага рэактара ўжо знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да падпісання.

Расея гатовая пабудаваць даследчыя ядзерныя рэактары ў Беларусі і Танзаніі, заявіў кіраўнік «Росатама» Сяргей Кірыенка.

«У працэсе (падрыхтоўкі) падпісання знаходзяцца праекты ў Беларусі і Танзаніі», - сказаў Кірыенка на форуме «Атамэкспа-2016».

Кірыенка адзначыў, што будаўніцтва ядзерных рэактараў малой магутнасці ў складзе цэнтраў ядзернай навукі і тэхналогій уваходзіць у комплексную прапанову «Расатама» краінам, якія плануюць развіваць у сябе атамную энэргетыку, піша ria.ru.

Апошнія навіны